19:26 У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў | |
Вечарам 27 чэрвеня ў мінскай кнігарні "ЛогвінаЎ” адбылася
цырымонія абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў прэміі
часопіса за найлепшы пераклад у 2011 годзе. Імі сталі Алеся Башарымава (Проза), Марыя Мартысевіч (Паэзія) і Антон Францішак Брыль ("ПрайдзіСвет"). У
якасці ўзнагароды пераможцы прэміі атрымалі статуэткі (аўтарства
Людмілы Скітовіч). І лаўрэаты, і фіналісты былі ўганараваныя памятнымі
дыпломамі. Вядоўца Андрэй Хадановіч адзначыў
напачатку імпрэзы: "Нахабства "прайдзісветаў" нашых бязмежнае. Проста
перакладаць ім мала. Ім ці нам трэба ўсімі спосабамі заявіць, абвесціць
пра сваё існаванне, у тым ліку пра актуальныя мастацкія вынікі году ў
кнігах, часопісе і ў інтэрнэце”. Адной з мэтаў часопіса "ПрайдзіСвет” і ёсць прыцягнуць увагу чытацкай грамадскасці не толькі да ўласна беларускай літаратурнай творчасці, а і да таго вартага і цікавага, што было зроблена айчыннымі перакладчыкамі. | |
|
Всего комментариев: 0 | |